Цяга да паэзіі заўсёды прысутнічала ў адукаваным грамадстве. Многія з нас спрабавалі пісаць вершы на розныя тэмы: прырода, каханне, Радзіма. У наш час мала каго здзівіш тым, што ты паэт. Гэта захапленне стала такім жа папулярным, як музыка і спорт. Але не кожны аўтар натхняецца багаццем роднай мовы. Рэдакцыя VSU Online прэзентуе ўсім неабыякавым да паэзіі і роднай мовы падборку вершаў студэнтаў ВДУ, напісаных на беларускай мове.
Канец лету
Гукаюць удалечы Мае таемныя мары, Вечар сціскае плечы Прыгожымі робіць твары. Я нібыта паветра, Яблыкау пах прымаю, Прыехала я на лета І восені не чакаю. Зрабілася сумнай, як снежань, І сэрца ў грудзях сціскае, Дзе таленту схована вежа, Дзе вока фарбу шукае. Робяцца цёмнымі рукі І ногі ўсё больш мяшаюць, Вабяць лясныя гукі , Але да сябе не прымаюц. Зноў аднімаюцца ногі, Нібыта яны мне чужыя, Нібыта німа падлогі, Сябры ўсе нерадныя. А на сэрцы вялікая жальба, Нават ён не зразумеў, І з усякага краю ганьба, Як чырвонага пеуня спеў.
Наталля Дагiль, ХГФ
***
Хочаш, я палічу ўсе зоркі, плянеты? Скажу, што яны не маюць сэнсу без цябе? Бо зараз мала хто позірк адводзіць - Не, не ад самалётаў і неба - А ад самога сябе. І не трэба раскідвацца словамі, Што "вечныя мы І не загінуць сапраўднаму сэрцу". Бо з самага пачатку ведаем, Што нічога ад нас не застанецца. Ад нас - нічога. Ад пачуццяў - усё. Успаміны не знікаюць. Мы выкідваем іх праз акно. Ты застанься, калі ласка, смелай. І не губляй шчырасці і раўнавагі. Хочаш, я палічу ўсе зоркі, плянеты? Скажу, што дачыненне да іх маем?
Лiзавета Ежгурова, ФЛФ
***
Буду я хадзіць па свету, Усё жыццё цябе шукаць, Каб ты ведала,што гэта, Я жыццё магу аддаць. Каб ты ведала, што я ўжо, Буду сны з табою сніць, Ты, як бацькаўшчына наша, Так і хочацца любіць. І калі ў твае я вочы, Пагляджу як у азёры, Я як непаседа-хлопчык, К табе хоча ,як на мора. Цёплых слоў табе ў ранку, Я хачу так расказаць, Як матуля калыханкай, Можа дзетак забаўляць. Як у поле каласы, Я ласкаю і мілую, Тваё цела,валасы, Як дзіця сваё шкадую. Як дачку да цела,грудзяў, Я цябе так прытулю, Як каханыя ўсе людзі, Кажуць цёплае: люблю. І што больш немалаважна, Ты - дзяўчына, беларуска, І калі ты штосьці кажаш, Я цалую твае вусны.
Марк Цыганкоў, ФЛФ
***
Рукі працягні да сонца, Удыхні паветра ў грудзі: Можна так стаяць бясконца, Усміхаючыся людзям, Але лепш накіравацца Ў таямнічыя прасторы, Каб даведацца, спаткацца З доляй, з лёсам, шчасцем, горам, Каб самому здагадацца, Для чаго жывеш на свеце, Каб спяваць, любіць, смяяцца, Песціць краскі, слухаць вецер, Яшчэ болей закахацца Ў той куток, што сэрцу мілы, І адчуць, як казытацца За плячыма сталі крылы.
Ірына Радзiхоўская, ФЛФ
***
Які цудоўны гэты свет
Люблю жыццё напоўненае цудам.
А дзе яно? Яно паўсюды.
Глядзі, як ручаек гуляе,
Нібыта з намі размаўляе.
А там, на бэзавай гамніцы
Сядзяць-калышацца сініцы,
На лузе конікі стракочуць,
З намі яны вітацца хочуць,
А ветрык зашумець баіцца:
Ні з кім не хоча ён сварыцца.
Там толькі з кветачкі на кветку,
Нектар збіраюць па палеткам.
Усе складаюць шчыра соты,
Складаная ў іх работа.
За ўсім за гэтым назіраю,
Я ціха песню напяваю.
Ніякі гэта не сакрэт,
Які цудоўны гэты свет!
Аліна Карпызіна, ФЛФ